2011-11-13 23:29:00 : У дзяржынскай гімназіі дзяцей без флікераў да заняткаў не дапускаюць, а бацькоў выклікаюць для прафілактычных размоваў
У дзяржынскай гімназіі дзяцей без флікераў да заняткаў не дапускаюць, а бацькоў выклікаюць для прафілактычных размоваў
13.11.2011
Незвычайны эксперымент праходзіць у дзяржынскай гімназіі. Каб прывучыць школьнікаў насіць святлоадбіваючыя элементы, на ўваходзе ў навучальную ўстанову педагогі правяраюць ў навучэнцаў наяўнасць спецыяльных налёпак на адзеннi і школьных ранцах.
Тых жа, хто прыйшоў без іх, да заняткаў не дапускаюць, а бацькоў выклікаюць для прафілактычных размоваў, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».