Регистрация  ·         ·  Забыли пароль?

2011-11-18 22:41:00 : Людзі зноў прыйшлі на малітоўную акцыю на Кастрычніцкай

Людзі зноў прыйшлі на малітоўную акцыю на Кастрычніцкай

 

Людзі зноў прыйшлі на малітоўную акцыю на Кастрычніцкай

Каля дзесяці вернікаў прыйшлі 17 лістапада на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, каб памаліцца за Беларусь і палітвязьняў.

Аднак супрацоўнікі міліцыі дазволілі знаходзіцца на плошчы некалькі хвілінаў, паведамляе Радыё Свабода.

Удзельніца малітоўнай акцыі Ганна Шапуцька: «Да нас падышлі людзі ў цывільным і сказалі, каб мы тут не маліліся. Яны нам забаранілі маліцца. Мы сказалі, што пачакаем людзей і будзем маліцца падчас хаджэньня па праспэкце. Яны адышлі, сярод іх быў начальнік Цэнтральнага РУУС Радзевіч. Звычайна мы маліліся на плошчы каля сарака хвілінаў. А сёньня толькі хвілінаў дзесяць, а потым маліліся, калі ішлі па праспэкце. Потым наша малітва працягвалася каля Чырвонага касьцёла».

Больш за тыдзень актывісты і вернікі а 19-й зьбіраюцца на Кастрычніцкай плошчы і моляцца на ружанцы за Беларусь і вызваленьне палітвязьняў, а затым ідуць на традыцыйную малітву да Чырвонага касьцёла.

16 лістапада малітоўнікам не далі правесьці малітву. На выхадзе з плошчы затрымалі сем удзельнікаў малітоўнай акцыі. Жанчыны былі адпушчаныя позна ўвечары без складаньня пратаколаў, а прадпрымальніка Алеся Макаева і выпадковага мінака Аляксандра Кальянава адвезьлі ў турму на Акрэсьціна. Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ўдзельнікаў малітвы за палітзьняволеных Аляксандра Макаева і Аляксандра Кальянава. Абодвух асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту і 5 базавых велічыняў штрафу адпаведна.

Вернікі зьбіраюцца, нягледзячы на гэтыя затрыманьні, штодня ладзіць малітвы за Беларусь і палітвязьняў.


Для комментирования необходимо авторизоваться!

Добавить новость