Регистрация  ·         ·  Забыли пароль?

2011-08-03 00:58:00 : Памяць Быкава і Караткевіча можна ўшаноўваць, для Купалы патрэбен дазвол

Памяць Быкава і Караткевіча можна ўшаноўваць, для Купалы патрэбен дазвол


28.07.2011 Аліна Таранік
У сераду ўвечары актывісты руху салідарнасьці «Разам» ушанавалі памяць Васіля Быкава ды Уладзімера Караткевіча. Гэтак яны адзначылі дваццаць першыя ўгодкі прыняцьця Вярхоўным Саветам Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. У гэты ж час у сквэры Янкі Купалы за ўскладаньне кветак затрымлівалі.

 

Актывісты руху «Разам» прыйшлі з кветкамі на могілкі выбітным пісьменьнікам сучаснай Беларусі, бо мяркуюць, што менавіта гэтыя постаці – сапраўдныя апосталы краіны. Быкаў ды Караткевіч усё жыцьцё пісалі для Бацькаўшчыны і пра Бацькаўшчыну. Актывістка Таццяна патлумачыла, што гэтаксама як у Васіля Быкава была «Доўгая дарога дадому», так і Беларусі прыйшлося прайсьці доўгі шлях да незалежнасьці.

Каля могілак прасьпявалі гімн «Магутны Божа» ды «Малітву за Беларусь», ушанавалі кветкамі. Актывісты паведамілі, што да 25 жніўня – Дня Незалежнасьці – па ўсёй краіне будуць ускладваць кветкі на могілкі памерлых дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня, пісьменьнікаў, мастакоў, палітыкаў, пад шыльды Кастусю Каліноўскаму ды іншым выбітным дзеячам Беларусі  – усім «салдатам Незалежнасьці».

Пасьля ўскладаньня кветак актывісты накіраваліся на малітву, якая ладзіцца штодня каля Чырвонага касьцёлу. Паводле «Народнай волі», там увечары 27 ліпеня сабралася каля трыццаці чалавек, якія разгарнулі нацыянальны сьцяг. Затрыманьняў атрымалася пазьбегнуць, бо на плошчы Незалежнасьці не апынулася міліцыянтаў.

Традыцыйна грамадзкія актывісты ўшанавалі памяць Янкі Купалы. Некалькі чалавек сабралася каля помніку нацыянальнаму паэту з кветкамі. Міліцыя, якая дзяжурыла там жа, забараніла праводзіць акцыю, назваўшы яе несанкцыянаванай. Пасьля таго, як актывісты пачалі абурацца свавольству супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў, трох жанчын – Ніну Багінскую, Тацяну ды Наталлю Водзіч – затрымалі. Неўзабаве Тацяну Водзіч выпусьцілі. Дзьве іншыя жанчыны ўвечары апынуліся ў пастарунку Цэнтральнага раёну Менску.

На знак салідарнасьці зь беларусамі сьвята адзначылі ў Варшаве і Кіеве. Амбасаду Беларусі ў Варшаве ўпрыгожылі бел-чырвона-белымі сьцяжкамі, а ва ўкраінскай сталіцы да помніку Караткевічу прыйшлі больш за 70 чалавек, выступаў Вячаслаў Сіўчык, сьпявалі «Маю Краіну».


 


Для комментирования необходимо авторизоваться!

Добавить новость